Як памёрла матулька

1. Як памёрла матулька,
Ажаніўся татулька,
Ды паслалі сірацінку
У сыр-бор па малінку.

2. Ужо сонца заходзіць,
Сірата не прыходзіць...
Ідзі, бацька, шукаці
Сваяго ты дзіцяці.

3. Ды стаяла каліна, 
А пад ёю магіла;
Там сіротка хадзіла,
Сваю мамку будзіла.

4.--Ой, устань, устань, мамка,
Цябе кліча дзіцятка,
Пашкадуй ты сіротку,
Расчашы мне галоўку.