Начавала ночка

сл. У.Мазго, муз. В.Каваліў
аранж. У.Васількевіч

У вачах сыночка 
начавала ночка. 
Ночка начавала, 
песню напявала:
 
– Люлі-люлі-люлі! 
Совы і зязюлі, 
Зайчыкі і ліскі 
змоўклі ля калыскі, 
Соладка заснулі. 
Люлі-люлі-люлі... 

У майго сыночка 
белая сарочка, 
Сонечныя вочкі 
не баяцца ночкі. 

– Люлі-люлі-люлі! 
Совы і зязюлі, 
Зайчыкі і ліскі 
змоўклі ля калыскі, 
Соладка заснулі. 
Люлі-люлі-люлі... 

Спі,сыночак міленькі! 
Засынаюць вейкі. 
Адпачнуць хай трошкі 
ручанькі і ножкі. 

– Люлі-люлі-люлі! 
Совы і зязюлі, 
Зайчыкі і ліскі 
змоўклі ля калыскі, 
Соладка заснулі. 
Люлі-люлі-люлі...