Навагодні карагод

Навагодні карагод



1.	Станавіцеся хутчэй у карагод.
	Надыходзіць, надыходзіць Новы год!
	І чакаюць яго ўсюды. Абяцае многа цудаў
	Радаснае свята – Новы год! (2 р.)

2.	Скора, скора завітае Дзед Мароз.
	Падарункаў прынясе ён цэлы воз.
	Мы дзядулю сустракаем, звонка весела спяваем.
	Слухай, калі ласка, Дзед Мароз! (2 р.)

3.	Надыходзіць, надыходзіць Новы год.
	Мы вавёрачку пазвалі ў карагод,
	Зайку, вожыка, лісіцу – будзем разам весяліцца.
	Кружыцца святочны карагод! (2 р.)

4.	Дзед Мароз прыйшоў з гасцінцамі, ура!
	І агеньчыкі запальваць нам пара.
	Дружна скажам: “Раз, два, тры, ярка ёлачка гары!”
	Радуецца святу дзетвара! (2 р.)