Ты Беларусь мая
Ты Беларусь мая
Калі над хатаю заззяюць зоркі
А салаўі чароўна запяюць,
Найдаражэйшае няма старонкі
Тут родныя мае усе жывуць.
Маёй Радзімы дзіўныя прасторы
Лясоў густых чароўныя мяста,
Як васількі блакітныя азёры
Краса людзей, душы іх дабрата.
П р ы п е ў:
Ты Беларусь мая ад веку і да ныне
Жыве мая радня у гэтай вось краіне,
Радня мая радня вяліка і красіва
Свята любоў мая красой усім на дзіва.
Пылае у сэрцы полымем каліна
Крылом махаюць ў небе журавы,
Люблю цябе ўсім сэрцам я Радзіма
Зямлю з найдаражэйшымі людзьмі.
На белым свеце іншыя краіны
Але так добра мне вось толькі тут,
І я пяю пра родны край адзіны
Дзе родныя мае усе жывуць.