Сэрца Беларусі

СЭРЦА БЕЛАРУСІ

У час калі светла на сэрцы
Што чуеш і ім ты тады,
Быць можа там зло не смяецца
Крыніца, ці шэпчуць сады?
Ці спеў салаўіны там нейдзе
Даносіцца быццам у сне,
Зіхоткая зорка і ў небе
І ў сэрцы тваім прамільгне.

П Р Ы П Е Ў:

І ў журбе і у скрусе
І ў шчаслівы час,
Сэрца Беларусі 
Б’ецца ў кожным з нас.
Сэрца Беларусі 
Б’ецца ў кожным з нас.

Як стане далёкай Радзіма
І побач Марсэль ці Парыж,
На свет усё роўна вачыма
Яе ты вачыма глядзіш.
І ўжо разумееш здаецца
На самых расстайных шляхах,
Чаму так аднолькава б’ецца
У нас з табой сэрца ў грудзях.