1. Лепей у сваёй матулькі За прыпечкам есці, Чым з нялюбым, нехарошым За столікам сесці. 2. Ой, паслала б мяне маці Ўсе горы капаці, Чым з нялюбым, нехарошым Ўвесь век гараваці. О... ўсе горы капаці, О... ўвесь век гараваці. 3.Тыя горанькі капаўшы, Сяду, адпачыну, А з нялюбым, нехарошым, А з нялюбым навекі загіну. 4. Лепей у сваёй матулькі За прыпечкам есці, Чым з нялюбым, нехарошым За столікам сесці.