На вуліцы мокра
На вуліцы мокра
Белорусская народная песня
На вуліцы мокра, а на ганку суха.
Выйдзі, выйдзі да мяне,
Мая харашуха.
Выйдзі, выйдзі, выйдзі, выйдзі
Выйдзі, выйдзі да мяне,
Мая харашуха.
Як я ехаў двору праз чыстае поле,
Ішлі, ішлі дзве дзяўчыны
Ў зялёнай дуброве.
Ішлі, ішлі, ішлі, ішлі,
Ішлі, ішлі дзве дзяўчыны
Ў зялёнай дуброве.
Адна дзеўка Ганна, другая Мар`яна,
А ты лепшая за ўсіх,
Мая ты кахана.
Ах, Ганна! Ах, Мар`яна!
А ты лепшая за ўсіх,
Мая ты кахана.
Тры свечкі спалілі, пакуль гаварылі,
Чацвёртая ўпалавінак,
Здаровенькі былі.
-----------------------------(проигрыш 4 такта)
Чацвёртая ўпалавінак,
Здаровенькі былі.
На вуліцы мокра, а на ганку суха.
Выйшла, выйшла да мяне,
Мая харашуха.
Выйшла, выйшла, выйшла, выйшла
Выйшла, выйшла да мяне,
Мая харашуха.