Буслік

А Мдівані - С Клімковіч

Бусел, бусел, буслічку,
Ты зрабі мне дудачку
З беласнежнага крыла
Ды з бляскучага пяра,
Каб дударык заіграў,
Каб дударык заіграў,
Каб дударык заіграў,
А мой буслік заскакаў.

Будзе музыка чутна
Ад відна і да відна.
Будуць птушкі і звяры
Танцаваць аж да зары.
Хай падзівіцца народ,
Хай падзівіцца народ,
Хай падзівіцца народ
На вясёлы карагод.