Каза
Каза.
1. Казаў бацька: "Казу дам
І з маленькім казляням".
Ой, ну ды, ой ну -
І з маленькім казляням.
2. А козачка шэрая
Па гародзе бегала.
Ой, ну ды, ой ну -
Па гародзе бегала.
3. Аб'елася лебяды,
Не трапіла да вады.
Ой, ну ды, ой ну -
Не трапіла да вады.
4. Мяне дома не было
І козачку раздуло.
Ой, ну ды, ой ну -
І козачку раздуло.
5. Трэба лекаў пашукаць,
Каб козачку ратаваць.
Ой, ну ды, ой ну -
Каб козачку ратаваць.
6. Ды мінулася бяда
Памагла казе вада.
Ой, ну ды, ой ну -
Памагла казе вада.