Вясна
І.Банецкі - А.Скрыпнік
1.Як хутка ручаёк бяжыць,
Дзянькі даўжэй, чым ночы.
Снег дзе- нідзе
Яшчэ ляжыць,
Пад сонцам слепіць вочы.
Зямля ў блакітнай яснаце.
Узлескі прачынаюцца,
Вярба прыгожая цвіце,
І кветкі распускаюцца.
2.І хутка - хутка снег збяжыць --
Прагаліны на полі.
А птушкі з выраю ляцяць
На родныя прасторы.
Зямля ў блакітнай яснаце.
Узлескі прачынаюцца,
Вярба прыгожая цвіце,
І кветкі распускаюцца.
3.Як хутка ручаёк бяжыць,
Дзянькі даўжэй, чым ночы.
Снег дзе- нідзе
Яшчэ ляжыць,
Пад сонцам слепіць вочы.
Зямля ў блакітнай яснаце.
Узлескі прачынаюцца,
Вярба прыгожая цвіце,
І кветкі распускаюцца.
І кветкі распускаюцца.