Ой, Сымонка

Ой, Сымонка…
сл. В. Жуковіч  м. Л. Захлеўны

1.	Ой, гуляшчага Сымонку
Цяжка ажаніць.
Кажа, добра і без жонкі,
Весялей так жыць.

Харашухі, быццам гускі,
Ходзяць касяком.
Ён за імі маладымі,
Ходзіць гусаком.

Прыпеў:	Ой, Сымон, Сымонка,
		Ты вядзі нявесту ў дом.
		Колькі жыць табе без жонкі,
		Быць халасцяком?!

2.	Маці хоча мець нявестку,
	Выбрала сама
Сыну добрую нявесту,
	Лепшае няма.

	- Ну, жаніся, сын міленькі,
	Ёсць каго кахаць;
	Буду я тваіх маленькіх
	Дзетак калыхаць.

Прыпеў.

3.	- Што ты, маці, - кажа сын ёй, -
	Не прыйшлі гады,
	Для жаніцьбы, для сямейкі
	Я замалады.

	Мне знаёмую няволю
	Рана выбіраць –
	Дай пабыць яшчэ на волі,
	Дай хоць пагуляць.