Каляда
Звоняць бомы, едуць сані
Па святочнай белізне.
Мы не знаем нават самі:
Ці на яве, ці у сне?..
Глуха вые завіруха,
Замятаючы сляды.
Сагравае маладуху
Пацалункам малады.
-Каляда, каляда! - весяліцца грамада,
Каляда, каляда, нават холад - не бяда.
Хай ляцяць, як птушкі, коні
За бялюткі далягляд,
І наўкол світаюць гоні,
Асвятляючы пагляд.
І няхай зіма лютуе
Завірухай да нябёс -
Каляда накалядуе
Нам усім жаданы лёс.
-Каляда, каляда! - весяліцца грамада,
Каляда, каляда, нават холад - не бяда.
Проигрыш
-Каляда, каляда! - весяліцца грамада,
Каляда, каляда, нават холад - не бяда.