А івалга пела
1.У сонечных росах сцяжынка лясная
прапахла мядовай густой цішынёй.
У ліпеньскім лесе пра што мне спявае
світальная івалга над галавой?
Пр-ў:
Ці, можа, пра вёсны, далёкія вёсны,
што бэзам духмяным даўно адцвілі?
Ці, можа, пра сосны, высокія сосны,
што днямі ля хаты шумелі, гулі?
2.Блукаў я па свеце, шукаў сабе долю...
Шчаслівую долю я думаў, знайду...
А івалга пела пра шчасце і волю.
Я думаў, што песню такую_ж складу...
Пр-ў:
Ці, можа, пра вёсны, далёкія вёсны,
што бэзам духмяным даўно адцвілі?
Ці, можа, пра сосны, высокія сосны,
што днямі ля хаты шумелі, гулі?
Пр-ш.
3.Ні долі, ні волі, ні шчасця, ні песні...
І толькі са мною дарогі мае
ды голасам росным у ліпеньскім лесе
світальная івалга песню пяе.
Пр-ў:
Ці, можа, пра вёсны, далёкія вёсны,
што бэзам духмяным даўно адцвілі?
Ці, можа, пра сосны, высокія сосны,
што днямі ля хаты шумелі, гулі?