Матулі

МАТУЛІ.

Сл. Маій  Сельвановіч 
Муз. Валянціны Каліноўскай і
Уладзімера Васількевіча


Як вясёлка над планетай 
Так пяшчотна абдымае,
Яркай фарбай ўсяго свету,
Як дачушачку люляе,

Так і ты мая матуля
Прытуляеш сэрцам шчыра,
Мяне песціш і частуеш,
Хуткая ў жыццёвым віры!

Я аддзякаваць спяшаю,
Моцна-моцна пацалую.
Адкажу ўсім, хто спытае:
“Няма лепшае матулі!”

Любай мамачцы матулі
Жыць у шчасці пажадаю,
Ты са мной не засумуеш,
Пра цябе ўвесь час спяваю!