Ой у лузе, ой каліна
Ой, у лузе, ой, каліна
Ой, у лузе, ой, каліна,
Ой, у лузе, ды каліна,
Там стаяла, там стаяла
Сэрданька-дзяўчына.
(3,4 строка 2 раза)
Цвет каліны, ой, ламала,
Цвет каліны, ды ламала,
На ўлана цвет каліны
Сэрданька кідала.
(3,4 строка 2 раза)
Ой, улане, ой, саболю,
Ой, улане ды саболю.
Бяры мяне, бяры мяне,
Бяры мяне з сабою.
(3,4 строка 2 раза)
Ой, улане, ой, саболю,
Ты вазьмі мяне з сабою,
Буду табе, буду табе
Вернаю жаною.
(3,4 строка 2 раза)
Не, не быць табе за мною
І не быць маей жаною,
Не быць маей, не быць маей,
Не быць маей жаною.
(3,4 строка 2 раза)
Ой, у лузе, ой, каліна,
Ой, у лузе, ды каліна,
Там стаяла, там стаяла
Сэрданька-дзяўчына.
(3,4 строка 2 раза)