А ў полі Жабка
Жабка
А ў полі Жа-а-а-абка-а-а-а
А ў полі Жабка, лю-у-лі рано-о,
Красёнцы тка-а-а-ала-а-а-а.
Прыехаў Ра-а-а-чо-о-о-ок
Прыехаў Рачок, лю-у-лі рано-о,
Да Жабкі ў сва-а-а-аты.
Ўспех табе, Жабка,
Ўспех табе, Жабка, люлі рано,
Красенцы ткаці.
Спасіба, Рачок,
Спасіба, Рачок, люлі рано,
За добры слоўцы.
Што ж ў цябе, Жабка,
Што ж ў цябе, Жабка, люлі рано,
Нітачкі рвуцца?
Што ж ў цябе, Рачок,
Што ж ў цябе, Рачок, люлі рано,
Вусікі дзьмуцца?
Што ж у цябе, Жабка,
Што ж ў цябе, Жабка, люлі рано,
Ножкі кароткі?
Што ж у цябе, Рачок,
Што ж у цябе, Рачок, люлі рано,
Вушкі глухія?
Красёнцы ткалісь,
Красёнцы ткалісь, люлі рано,
Нітачкі рвалісь.