Як я смажні ўчыніла

Смажні
1. Як я смажні ўчыніла
На ўчарашняй вадзе.
     Прыпеў:
     Ой, смажні мае, 
     Смажні масленыя!
2. Уваліўся прусак,
Значыць, быці бядзе.
     Пр.
3. Як я смажні пякла,
Качаргой валакла.
На прыпечак выграбала
І мятлой падмятала.
     Пр.
4. Паскладала ў карабок,
У нядзельку таржок.
Падхапіла свой тавар,
Панясла на базар.
     Пр. Ой, смажні мае!
5. 2 строки не помню
Ніхто смажні не купляе,
Ніхто дарам не бярэ.
     Пр.
6. Адкуль узяліся салдаты,
Гасударавы рабяты.
Яны смажні не куплялі,
Толькі цану набівалі.
За ўвесь тавар тры граша –
І цана хараша.
     Пр.
7. Адкуль ўзялася сама
Ермакова свіння.
Яна смажні не жавала,
Толькі лычка памакала.
Тры нядзелькі хварэла,
На чацверту акалела.
     Пр. 2р.