Чароўная песьня (волшебная песня)

Чароўная песьня

Музыка і словы Ў.Васількевіча

Уступ.

1.Колькі зор на небе, столькі маю я
Ўсіх чароўных песень, мілая мая.
Раніцай і ў вечар з даўнішняй пары,
Грэюць яны сэрца нібыта сябры.

Прыпеў:
Нельга нам без песень крочыць па жыцці,
Родны край ад суму  трэба берагчы.
Пройдуць навальніцы, век жа ім не ліць,
Розум абудзіцца, так таму і быць.

Уступ.

2.Шмат людзей я бачыў самых розных моў,
З іх ніхто не марыў жыць без нот і слоў.
І калі маркотнай робіцца душа,
Хай табе паможа музыка мая.

Прыпеў.

Прйгрыш.

Колькі зор на небе, столькі маю я
Ўсіх чароўных песень, мілая мая.
Раніцай і ў вечар з даўнішняй пары,
Грэюць яны сэрца нібыта сябры.

Прйгрыш.

Пройдуць навальніцы, век жа ім не ліць,
Розум абудзіцца, так таму і быць.