Гэта Беларусь
Гэта Беларусь.
кампаз. і паэт невядомыя
Зірні на глобус ёсць на свеце шмат мясцін,
Дзе дастаць рукой бананы з дрэва можна.
Пяскоў там кіламетры і квітнеючых далін,
Як хочацца куток пабачыць кожны.
Але пачую як звіняць цымбалы і як гай шуміць,
Душа мая на цэлы свет нястрымана крычыць.
А я я бела-беларусачка
Ма-я радзіма Беларусь.
Белы твар косы светларусыя,
Гэй запамінай гэта Беларусь.
А я я, а я я.
Тут бусел белакрылы кружыць над ракой,
І частуюць як нідзе у хаце беларускай.
А колькі прыгажунь на вуліцах вясной,
Сваёй радзімай вельмі ганаруся.
Калі пачую як звіняць цымбалы і як гай шуміць,
Душа мая на цэлы свет нястрымана крычыць.
А-і я я бела-беларусачка
Ма-я радзіма Беларусь.
Белы твар косы светларусыя,
Гэй запамінай гэта Беларусь.
Гэй запамінай гэта Беларусь.
А я я, а я я.
І дзе б я ні была заўжды,
Перад вачыма родныя мясціны.
Ратуй іх Божа ад бяды,
Няма у свеце мне радней краіны.
А я я бела-беларусачка
Ма-я радзіма Беларусь.
Белы твар косы светларусыя,
Гэй запамінай гэта Беларусь.
А я я бела-беларусачка
Ма-я радзіма Беларусь.
Белы твар косы светларусыя,
Гэй запамінай гэта Беларусь.
Гэй запамінай гэта Беларусь.
Гэй запамінай гэта Беларусь.