Смехапад
Смехапад.
м. В. Каваліў сл. Ул. Мазго
Вось пецеха дык пацеха
Развязаўся мех са смехам.
І па вуліцы пабег
Незвычайны, гучны смех.
Незвычайны, гучны смех.
Незвычайны, гучны смех.
Я падставіў смеху ножку
Ён схапіўся за панчошку.
І зваліў мяне на снег
Казытлівы дужа смех.
Казытлівы дужа смех.
Казытлівы дужа смех.
Смехапад, смехапад
Як сапраўдны снегапад.
Засланіў маю дарогу
Гэты звонкі смехапад.
Нада мною што сняжынкі
Жарты ўсмешкі і смяшынкі.
Я падставіў дзедаў мех
Каб злавіць той звонкі смех.
Каб злавіць той звонкі смех.
Каб злавіць той звонкі смех.
Завязаў завязкі меха
Каб пазбавіцца ад смеха.
Але ў дзірку ён пралез
І на дах адразу ўлез.
І на дах адразу ўлез.
І на дах адразу ўлез.