Мілая спадарыня

Мілая спадарыня

Муз. Дз. Далгалёва   сл. Ул. Пецюкевіча

Я сумую лебедзем, 
у віры купаюся, 
дзе ты чарнабровая,
То журуся жоравам, 
угару ўзнімаюся, 
адгукніся родная.

Дзе ты чарнабровая, 
дзе ты светларусая,
Пра цябе я думаю, 
думаю штодня.
Бела беларусачка, 
бела беларусачка,
Мілая спадарыня.
Бела беларусачка, 
бела беларусачка,
Мілая спадарыня.

То ў зары, то ў месяца, 
пра цябе пытаюся,
Дзе мая зараначка.
То спакойна веру я, 
з выраю ты вернешся,
Веснавой журавачкай.


Мы з табою вернемся, 
да бацькоўскіх весніцаў,
Нізенька паклонімся.
Упрыгожым песнямі, 
хату нашу веснюю,
Зноў на свет народзімся.