Госьцi
Госьці
Панаехала гасьцей
Зь іншаземных абласьцей…
Не! Няправільна: гасьцёў
Зь іншаземных абласьцёў.
Вось прыехалі усе –
Містэр, пані, гер, месье…
Сі, сэньёра, ўі, мадам,
Прахадзіце, гаспада!
Вось прыехалі яны –
І паненкі, і паны –
Ў край суворых катаклізмаў
Са сваіх капіталізмаў.
Рэфрэн:
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці зь кімсьці дзесьці штосьці…
Павялі тады мужчынаў
Мы ў музэй вайны айчыннай,
Павялі тады жанчынаў
Мы на каву капучына.
Усе па-рознаму балбочуць,
Капучыну піць ня хочуць,
А з музэю госьці ўпотай
Зьнесьлі пару кулямётаў.
Кажуць: гэта нам карысна,
У змаганьні з глябалізмам.
А яшчэ карысна нам
Самагонкі па сто грам.
Рэфрэн.
Любяць госьці самагонку,
Маюць густ даволі тонкі,
Бо тэкіла, ром і віскі –
Гэта ўсё па-глябалісцку.
Вось разьвітвацца ўжо час.
Што ж, чакайце ў госьці нас,
І рыхтуйце там свае
Куантро і драмбуе.
Рэфрэн. (4 р.)