Ружа-кветка

Як сарву я ружу-кветку
Ды пушчу на воду.
Плыві-плыві, ружа-кветка,
Да самога броду.

Плыла-плыла ружа-кветка
Ды стала круціцца.
Выйшла маці воду браці
Ды стала дзівіцца.

Што ж ты мая, ружа-кветка,
Чаму ж ты завяла?
Пэўна доўга ты, дзіцятка,
На вадзе ляжала.

Узяла маці ружу-кветку,
Палажыла ў хаце.
Ды як гляне, успамінае
Аб сваім дзіцяці.