Ясна панна мая Ясна панна мая, Сонцу час прачынацца, Ды ня ведаю я, Як з табой мне расстацца? Ява быццам у сьне, Маё сэрца кахае І на крылах імкне Да цябе, дарагая. Горы рассыплюцца ў порах, Сонца пакрыецца чорным, Зоры сарвуцца з нябёсаў, Буду я голы ды босы, Зьнікнуць гады, як хвіліны, Рознае стане адзіным, Золатам зробіцца сьмецце, Ўсё памяняецца ў сьвеце - Толькі не зьнікае, Будзе ў сэрцы гэта песьня. Наша зорка зноў зазьззяе, Наша сонца уваскрэсьне!