Верабейка

ВЕРАБЕЙКА

Спрытны, шустры верабейка
На двары знайшоў капейку.
"Чык-чырык, - сяброў склікае, -
Паглядзіце, што я маю!"

Вера-вера-верабейка,
Ну, шчасліўчык, слоў няма!
Гэта ж цэлую капейку
Ні за вошта атрымаў!
Вера-вера-верабейка,
Ну, шчасліўчык, слоў няма!
Гэта ж цэлую капейку
Ні за вошта атрымаў!

Ён глядзіць і так, і гэтак:
Вось прыгожая манета!
Зараз купім на сняданак
На базары абаранак.

Вера-вера-верабейка,
Ну, шчасліўчык, слоў няма!
Гэта ж цэлую капейку
Ні за вошта атрымаў!
Вера-вера-верабейка,
Ну, шчасліўчык, слоў няма!
Гэта ж цэлую капейку
Ні за вошта атрымаў!

І смяецца кот ля ганка:
"Што за смак ад абаранка?
Лепш купіце малака - 
Вось дзе, браткі, смаката!"

Вера-вера-верабейка,
Ну, шчасліўчык, слоў няма!
Гэта ж цэлую капейку
Ні за вошта атрымаў!
Вера-вера-верабейка,
Ну, шчасліўчык, слоў няма!
Гэта ж цэлую капейку
Ні за вошта атрымаў!