Ave Maria
AVE MARIA
І.Лучанок - З.Пазняк
У цішы над зямлёй, у эфіры начным
Голас чысты гучыць, то пяе херувім:
- Ave, Maria gracia plena.
- Ave, Maria gracia plena.
На Радзіме маёй ён, як сонца прамень,
Белы цвет веснавы і крыніцы струмень.
- Ave, Maria gracia plena.
- Ave, Maria gracia plena.
Беражы, сцеражы нас у чорнай бядзе,
Я далёка, далёка ў лясной старане.
- Ave, Maria gracia plena.
- Ave, Maria gracia plena.
Там, дзе сосны шумяць, там, дзе хмары бягуць,
Хай гучыць над зямлёй над Радзімай маёй:
- Ave, Maria gracia plena.
- Ave, Maria gracia plena.