КАЛЫХАНКА

"КАЛЯХАНКА"
Словы Г. Бураўкіна			Музыка В. Раінчыка

1.	Доўгі дзень,
	Цёплы дзень
	Адплывае за аблокі.
	Сіні цень,
	Сонны цень
	Адпаўзае ў кут далёкі.
	Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
	Змоўклі птушак галасы.
	І буслы ў гняздо схавалі
	Свае доўгія насы.
	Прыпеў:	Баю-бай, баю-бай,
		Вачаняты закрывай.
		Баю-бай, баю-бай,
		Вачаняты закрывай.
2.	Пакрысе
	На расе
	Патухаюць зоркі-сплюшкі.
	Гулі ўсе,
	Казкі ўсе
	Пахаваны пад падушкі.
	Спяць і мышкі, і стрыжы,
	Спяць машыны ў гаражы.
	Ты так сама
	Каля мамы
	Ціха-ціхенька ляжы.
	Прыпеў:	Баю-бай, баю-бай,
		Вачаняты закрывай.
		Баю-бай, баю-бай,
		Вачаняты закрывай.
	А-а-а
	Вачаняты закрывай.
	А-а-а
	Вачаняты закрывай.
	Прыпеў:	Баю-бай, баю-бай,
		Вачаняты закрывай.
		Баю-бай, баю-бай,
		Вачаняты закрывай.