Не бойся мама
Не бойся мама
(муз. В. Сажын сл. А. Бадак)
Вечар апусціўся за акном
Мне пара ісці ўжо даўно
Будзем мы гуляць, разам сустракаць
Летняю зару з сябрамі зноў
Цемры дождж спалохаўся і сціх
Мне ўжо даўно пара ісці
Не бойся мама, на гэты раз
Абавязкова буду дома я ў час
Не бойся мама не будзь такой
Бо колькі можна вечарамі мне
Ўсё сядзець адной
Паплывуць аблокі туманоў
І маўклівы хлопчык скажа зноў
Сёння да мяне ты прыйшла ў сне
І была да раніцы са мной
Я ўсміхнуся тайне гэтых слоў
І правесці папрашу дамоў