Рэчанька

Ой, рэчанька, рэчанька,
Чаму ж ты ня поўная?
Люлi-люлi-люлi
Чаму ж ты ня поўная?

Чаму ж ты ня поўная,
З беражкаў ня роўная?
Люлi-люлi-люлi
З беражкаў ня роўная?

А як жа мне поўнай быть?
З беражкамi роўнай быть?
Люлi-люлi-люлi
З беражкамi роўнай быть?

Янка конiка паiў,
Лена воду чэрпала.
Люлi-люлi-люлi
Лена воду чэрпала.
Люлi-люлi-люлi.