Песня Чёрта

КАЛЯДЫ - НЯЧЫСЦІК
С.Лапіцкая

Я, Нячысцік, - гэткі зух!
Я заблытаю казу,
Напалохаю каня,
Буду шкодзіць аж да дня!

Ледзь кране мая рука,
Як не стане рушніка.
Каб назад яго узяць, 
Трэба выкуп добры даць.

А добрым намерам узяцца адкуль?
Бо гоняць мяне адусюль!

ХОР:
Ідзі, Нячысцік,
Ідзі давай далей.
Ідзі, Нячысцік,
Не засмучай людзей.
Ідзі, Нячысцік,
Табе не здабраваць.
Не ўдасца свята нам сапсаваць!

Ідзі, Нячысцік,
Ідзі давай далей.
Ідзі, Нячысцік,
Не засмучай людзей.
Ідзі, Нячысцік,
Табе не здабраваць.
Не ўдасца свята нам сапсаваць!
Не ўдасца свята нам сапсаваць!