КАЛЯДЫ-ЗОРКА С.Лапіцкая Зорка узыходзіла, Абвяшчала свята. Радасць уваходзіла У кожную хату. Гаварыла Зорка, Дзе малы Хрыстос, Каб яму Рыгорка Падарункі нёс. Гаварыла Зорка, Дзе малы Хрыстос, Каб яму Рыгорка Падарункі нёс. Чуюць усе дзеці, Чуюць і старыя, Як пяюць анёлы І Маці-Марыя. І па снезе белым Зорачка вяла, Каб Хрысту Алена Цацачкі нясла. І па снезе белым Зорачка вяла, Каб Хрысту Алена Цацачкі нясла.