Калыханка

Калыханка
Муз. М.Сацуры
Сл. А.Вярцінскага

1. Кінь каменьчык у зорную сцюжу - 
Крышталёвы пачуецца звон.
Пра маленькага Прынца і Ружу
Нагадае адразу нам ён.

Прыпеў:
Баю-бай, крышталёвыя краскі
Узыходзяць у сіняй журбе.
Баю-бай, з гэтай вечнае казкі
Прынц і Ружа прысняцца табе.

2. Гэту казку не раз мы чыталі,
І здавалася нам кожны раз - 
Прынц і Ружа для нас танцавалі
І спявалі таксама для нас.

Прыпеў.

3. Не палохайся доўгае сцюжы
І ніякай не бойся бяды.
Прынц маленькі і белая Ружа
Будуць разам з табою заўжды.

Прыпеў 2 р.