Bazkoyski zrub

Бацькоўскі зруб

Яшчэ жыве бацькоўскі зруб,
Смалой сасновай пахнуць сцены
Спяваюць пеўні ў пару
Гукаюць раніцу нязменна.
Яшчэ матуля ў вакне
Чакае сынаву ўсмешку
Яшчэ ад бэраў і ранет
І зоркі пахнуць і узмежкі

	Жывы агонь бацькоўскага жытла
	І хаты ўздыхаюць камінамі
	Як з хлопцамі дзяўчаты ля сяла
	Бярозкі абдымаюцца з дубамі

Яшчэ вада ў студні ёсць,
Яшчэ сябруе комін з дымам
Я тут прызнаюся не госць,
Я вечны парастак Радзімы.
Яшчэ жыве бацькоўскі зруб
Смалой сасновай пахнуць сцены
Спяваюць пеўні ў пару
Гукаюць раніцу нязменна