А ў полі калыска

А ў полі калыска, вісіць яна нізка
Люлі, ой, люлі, вісіць яна нізка
Калышуцца  хлопцы красныя малойцы,
Люлі, ой, люлі, красныя малойцы.
А я, маладзенька, туды захацела,
Люлі, ой, люлі, туды захацела.
Туды захацела, дзіва паглядзела,
Люлі, ой, люлі, дзіва паглядзела.
Набіў мяне мілы чырвонаю стужкай,
Люлі, ой, люлі, чырвонаю стужкай.
А я з таго болю тры дні пахварэла,
Люлі, ой, люлі, тры дні пахварэла.
А ў полі калыска, вісіць яна нізка
Люлі, ой, люлі, вісіць яна нізка
Калышуцца дзеўкі, слічныя паненкі,
Люлі, ой, люлі, слічныя паненкі.
А я, маладзенька, туды захацела,
Люлі, ой, люлі, туды захацела.
Туды захацела, дзіва паглядзела,
Люлі, ой, люлі, дзіва паглядзела.
Набіў мяне татка раменнаю плеццю,
Люлі, ой, люлі, раменнаю плеццю.
А я з таго болю ні дня не хварэла,
Люлі, ой, люлі, ні дня не хварэла.
Ні дня не хварэла, ўсё піла і ела,
Люлі, ой, люлі, ўсё піла і ела.