Азёры дабрынi

Словы В. Карызны
Музыка Л. Захлеунага


Праходзяць да самага, самага бору,
Шумлiвага бору
Уволю наслухацца музыкi спеунай
Азёры.

Вякамi глядзяць з захапленнем
На сонца i зоры
I самi глыбеюць, i самi святлеюць
Азёры,
I самi святлеюць
Азёры.

 Я там хадзiла i серца студзiла
Да самага рання,
I хвалi змвалi палынныя слёзы
Кахання.

Я знаю, хто любiць душою
Блакiту прасторы,
У серцы таго дабрынi i спагоды
Азёра,
Святла i спагады
Азёры.

Вякамi глядзяць з захапленнем
На сонца i зоры – 
Сама дабрыня  краса майго краю – 
Азёры,
Краса майго краю – 
Азёры!