Беларусь

1.Родны край беларусы,
  Спрадвеку кахалі.
  Край блакітных азёр,
  Даляглядаў лясных.
  Тут адвага і мужнасць
  Шлях праўды шукалі.
  Тут жыве дух братэрства
  У сэрцах людскіх.

Пр:
Беларусь-імя святое
Наша любая Белая Русь.
Беларусь- слова ўсім дарагое
Мы ўсе дзеці твае-Беларусь.

2. Мы ўквецім наш край
   І любоўю і працай.
   Мы сустрэнем сяброў
   Цяплынёй, дабрынёй.
   Няхай бусел кружыць 
   Над матулінай хатай.
   Няхай сцяг беларускі
   Вядзе за сабой.

Пр:

3. Багацей,Беларусь
   Беражы незалежнасць.
   Пры пашане людзей
   Пры пашане свабод.
   Як агонь, як вада
   Табе шчасце належыць.
   Толькі ўперад ідзе
   Беларускі народ.

Пр:2р