Родны дом

Родны дом ©
Сл.Гвідон Ждановіч
Муз.Дзмітрый Паноў


1.  Бацькоўскі дом – сама  
    утульнасць,
    Душы спачынак і спакой
    Пяшчотай, ласкаю атуліць,
    Сагрэе гойнай цеплынёй.

Бацькоўскі дом – часцінка долі,
Фантом святла і дабрыні.
Здаецца, вечна Бога моліць
“Ад злых віхур – абарані...”

Пр:    Пераступлю парог   
       радзінны,
       Стамлёны дальняю хадой.
       Абніме блудлівага сына
       На тое ён – бацькоўскі 
       дом...

2.  Калі ж яго нямая ціша
    З кутоў прагляне павутой
    Журбой напоўнены кілішак
    Пральецца памяццю
    святой...

Пр: той жа
Проігрыш
Пр: той жа